Так, шаноўныя сябры, «Народная Воля» ўжо не столькі наша, рэдакцыйнага калектыву, газета, колькі – Ваша. Сваімі фінансавымі сродкамі Вы дапамаглі нам аплаціць выдаткі, звязаныя з друкаваннем апошніх нумароў газеты пад Масквой. Толькі разам мы зможам выдаваць «Народную Волю» і надалей. А таму нагадваем нашы банкаўскія рэквізіты для пералічэння грошай на падтрымку газеты, якая трапіла ў надзвычай складаную сітуацыю з-за таго, што ўлады заблакіравалі тыражаванне ў Беларусі, а таксама распаўсюджванне праз шапікі і паштовыя аддзяленні.

УНП 100961759
р/с BY08 PJCB 3012 0065 3510 0000 0933
в «Приорбанке» ОАО, ЦБУ 113
BIC: PJCBBY2X
Адрес банка: 220030 г.Мінск, вул.Камсамольская, 13.

Таксама можна грошы пералічыць праз АРІП. Для гэтага трэба зайсці ў сістэму, выбраць «СМІ», потым літару «Н»«Народная Воля»«Добровольные взносы» – і зрабіць плацеж.

«Народную Волю» будзем выдаваць агульнымі намаганнямі.

Сёння, як ніколі, у Беларусі павінна гучаць СЛОВА ПРАЎДЫ, слова ў абарону правоў людзей, якія хочуць жыць у вольнай краіне, калі ўлады не будуць фальсіфікаваць вынікі галасавання падчас прэзідэнцкіх выбараў, калі вяршэнства закона стане нормай для ўсіх.

Рэдакцыя газеты “Народная Воля”.