Юры Корзун. Фота з сацыяльных сетак.

«8 верасня мне споўнілася 42.

Усё свядомае жыццё я жыву пры рэжыме Лукашэнкі. Заўсёды быў апалітычны, але цяпер не магу заставацца ўбаку, — напісаў ён Укантакце. —Усе сілавыя структуры пад яго кіраўніцтвам перавысілі свае паўнамоцтвы збіваючы, катаваючы, гвалтуючы мірных пратэстоўцаў і проста выпадковых мінакоў, застаючыся пры гэтым беспакаранымі!, – цытуе Юрыя Корзуна Наша Ніва.

Салігорскі шахцёр Юры Корзун пратэстуе ў шахце на 300-метровай глыбіні — ён адмовіўся выходзіць
Юры Корзун. Фота з сацыяльных сетак.

– Спыніць прававы дэфолт і прыступіць да мірнага дыялогу змогуць толькі рабочыя прадпрыемстваў! Больш улада не стане слухаць нікога! Так заявіў асабіста Лукашэнка.

Сёння я раблю свой выбар! Пратэст пачынаю на працоўным месцы ў забоі, гарызонт-305м. Цісну STOP!!! Пакідаць шахту адмаўляюся да пачатку выканання маіх патрабаванняў».

Салігорскі шахцёр Юры Корзун пратэстуе ў шахце на 300-метровай глыбіні — ён адмовіўся выходзіць

Поделиться: