Рэдактарка Tut.by Галіна Ўласік, архіўнае фота

Дачку журналісткі Tut.by Галіны Ўласік Валерыю Ўласік абвінавачваюць у арганізацыі масавых беспарадкаў, а таксама ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі.

Валерыю забралі ў Маскоўскае РУУС.

«Раніцай нехта званіў у дзверы, жанчыны не адкрылі. Суседзі казалі, што бачылі ў двары траіх сілавікоў у балаклавах. Урэшце у кватэру яны трапілі і кажуць, што ёсць пастанова аб завядзенні крымінальнай справы ў дачыненні да Валерыі і санкцыя на ператрус», — паведаміла “Свабодзе” Галіна Ўласік.

Валерыя Ўласік працуе ў рэкламным бізнэсе.

Галіна Уласік — адна з фігурантак «справы БелТА» 2018 года. Пасля вызвалення яна расказала, што следчыя намаўлялі яе абгаварыць галоўную рэдактарку партала Марыну Золатаву.

Поделиться: