6 жніўня жыхары Гомеля зноў выйшлі на вуліцу пратэставаць супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. Не меней за 5 тысяч чалавек прайшлі па вуліцы Савецкай на плошчу Леніна, якую ўлады чарговы раз занялі кірмашом. Пляцоўка каля рэгіянальнага прадпрыемства «Белтэлекам» была застаўлена лялькамі ды малюнкамі школьнай дзетвары.

Пратэстэўцы скандавалі: “Лукашэнку – у аўтазак!”. З супрацьлеглага боку некалькі чалавек, што ўдзельнічалі ў кірмашы, узнялі чырвона-зялёныя сцягі і падпявалі дзяржаўны гімн, які арганізатары базару запусцілі праз узмацняльнікі гуку, вывешаныя на плошчы. Аднак пратэстоўцаў было непараўнальна больш і іхнія воклічы: “Сабачку!” замест “За бацьку!”,”Верым, можам, пераможам!”, “Жыве Беларусь!” дамінавалі над плошчай.

Дадаліся сёння і новыя плакаты і лозунгі, якія неслі пратэстоўцы: “Свабоду воіну праўды, нашаму земляку Сяргею Ціханоўскаму!”, “Толькі трус і слабак шпурляе студэнта ў аўтазак!”, “Не – паглынанню Крамлём Беларусі!”, “Не! – пуцінскаму нацыяналізму ў Беларусі”.

Прысутная на мітынгу міліцыя прылюдна не затрымлівала пратэстоўцаў. Будынкі аблвыканкама і ўпраўлення ўнутраных спраў гэтым нядзельным днём ахоўвалі ўнутраныя войскі.

Ад драмтэатра, што месціцца на цэнтральнай плошчы, калона пратэстоўцаў рушыла па ходніках на праспект Леніна, а пасля і на праспект Перамогі. Яна выцягнулася амаль на кіламетр.

Каля СІЗА на вуліцы Кніжнай дэманстранты патрабавалі вызваліць 16-гадовага Мікіту Залатарова, якога амапаўцы затрымалі 11 жніўня дома нібыта за кіданне напярэдадні вечарам бутэлькі з гаручай сумессю ў міліцэйскую машыну.

Спыняліся дэманстранты і каля стадыёна, дзе скандавалі “Крумкачы!”, паколькі ў гэта час праходзіў футбольны матч паміж камандамі “Крумкачы” і “Гомель”.

«Лукашэнку – у аўтазак!». 29-ы дзень пратэсту ў Гомелі (фотарэпартаж)«Лукашэнку – у аўтазак!». 29-ы дзень пратэсту ў Гомелі (фотарэпартаж)«Лукашэнку – у аўтазак!». 29-ы дзень пратэсту ў Гомелі (фотарэпартаж)«Лукашэнку – у аўтазак!». 29-ы дзень пратэсту ў Гомелі (фотарэпартаж)«Лукашэнку – у аўтазак!». 29-ы дзень пратэсту ў Гомелі (фотарэпартаж)«Лукашэнку – у аўтазак!». 29-ы дзень пратэсту ў Гомелі (фотарэпартаж)«Лукашэнку – у аўтазак!». 29-ы дзень пратэсту ў Гомелі (фотарэпартаж)«Лукашэнку – у аўтазак!». 29-ы дзень пратэсту ў Гомелі (фотарэпартаж)«Лукашэнку – у аўтазак!». 29-ы дзень пратэсту ў Гомелі (фотарэпартаж)«Лукашэнку – у аўтазак!». 29-ы дзень пратэсту ў Гомелі (фотарэпартаж)«Лукашэнку – у аўтазак!». 29-ы дзень пратэсту ў Гомелі (фотарэпартаж)

«Лукашэнку – у аўтазак!». 29-ы дзень пратэсту ў Гомелі (фотарэпартаж)«Лукашэнку – у аўтазак!». 29-ы дзень пратэсту ў Гомелі (фотарэпартаж)«Лукашэнку – у аўтазак!». 29-ы дзень пратэсту ў Гомелі (фотарэпартаж)

Поделиться: