Улады праз гвалт з боку сілавікоў спрабуюць згасіць пратэстны настрой у грамадстве. Але беларусы працягваюць пратэстваць у спадзяванні на тое, што перамены да лепшага адбудуцца хутка і мірна. І ў гэтых пратэстах нараджаюцца традыцыі і вымалёўваюцца тэндэнцыі.

Ужо з абеду на Лагойскім тракце ў Мінску быў заўважаны ланцуг салідарнасці, паведаміла Свабода.

4 верасня 2020 года. Пратэсты і затрыманні працягваюццаМінск. Студэнты лінгвістычнага ўніверсітэта не спужаліся затрыманняў і выйшлі на акцыю ў падтрымку затрыманых сяброў.

Удзень 4 верасня пяцёра студэнтаў МДЛУ былі затрыманыя наўпрост у холе ўніверсітэта — пасля таго, як праспявалі пратэставую песню “Do You Hear The People Sing”, праінфармавала Еўрарадыё.

4 верасня 2020 года. Пратэсты і затрыманні працягваюцца

Рэктар МДЛУ Наталля Баранава запісала зварот з нагоды адбыўшыхся 4 верасня ў навучальнай установе падзей.

У Парку высокіх тэхналогій маніфестанты сімвалічна “пахавалі” IT-сектар Беларусі.

У Брэсце айцішнікі вышлі на акцыю салідарнасці з супрацоўнікамі кампаніі PandaDoc, на якіх зараз адбываецца ціск з-за грамадзянскай пазіцыі іх кіраўніцтва. (Крыніца: Khliabets.)

4 верасня 2020 года. Пратэсты і затрыманні працягваюццаУ Мінску жанчыны не ў першы раз сталі ў ланцуг салідарнасці каля Камароўкі.

4 верасня 2020 года. Пратэсты і затрыманні працягваюццаМінск. Падзеі гэтага лета абудзілі да жыцця мінскія двары. Людзі раззнаёміліся, ім проста прыемна бавіць час разам. Ніжэй на фота: Новая Баравая. (Крыніца: Euroradio.)

4 верасня 2020 года. Пратэсты і затрыманні працягваюцца

Квартал “Магістр” у Мінску, жыхары сабраліся разам, каб паглядзець мультфільм “Брыдкае качаня”. (Крыніца: Euroradio.)

4 верасня 2020 года. Пратэсты і затрыманні працягваюцца

У Гродне акцыя салідарнасці праходзіла каля гандлёвага цэнтра «Old city». Яе ўдзельнікі спявалі «Купалінку». (Крыніца: Радыё Свабода – Беларусь.)

Па традыцыі апошніх тыдняў “Купалінку” спявалі і на плошчы Незалежнасці ў Мінску.

Атмасфера невымернага адзінства пануе сярод большай часткі беларусаў.

І толькі брутальныя дзеянні сілавікоў нагадваюць, што святкаваць перамогу дэмакратыі ў Беларусі яшчэ рана.

Мінск, праспект Незалежнасці:

Тэрміновыя навіны чытайце на нашым тэлеграм-канале.

Поделиться: