Менавіта па трое сутак арышту суды прысудзілі журналістам Надзеі Калінінай, Аляксею Суднікаву з TUT.by, Сяргею Шчогалеву, Мікіту Дубалеку (Недаверкаву), Марыі Эляшэвіч з “Комсомольской правды” в Беларуси”, Андрэю Шаўлюгу з БелаПАН.

Іх затрымалі 1 верасня і абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі. Сведкі-амапаўцы ў судзе нават казалі, нібыта журналісты, якія рабілі сваю прафесійную працу, каардынавалі дзеянні маніфестантаў.

Пасяджэнні судоў над журналістамі неаднаразова адкладваліся. Прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі ў выніку атрымалі пакаранне на той тэрмін, які яны амаль цалкам адседзелі да вынясення прысудаў.

Каля 17.00 4 верасня родныя і калегі сустракалі нядаўніх арыштантаў, якіх выпусцілі з Ізалятара часовага ўтрымання на Акрэсціна ў Мінску.

Журналістаў вызвалілі з няволі праз трое сутакЖурналістаў вызвалілі з няволі праз трое сутакЖурналістаў вызвалілі з няволі праз трое сутакЖурналістаў вызвалілі з няволі праз трое сутакЖурналістаў вызвалілі з няволі праз трое сутак

Тэрміновыя навіны чытайце на нашым тэлеграм-канале.

Поделиться: