Фота: svaboda.org

У фае Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта 3 верасня студэнты збіралі подпісы пад петыцыяй да рэктара Наталлі Баранавай, паведамляе Радыё “Свабода”.

У сваёй петыцыі студэнты і супрацоўнікі ўніверсітэта патрабуюць ад рэктара выступіць “з адназначнай заявай” у падтрымку шэрагу патрабаванняў да ўладаў:

— адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі;

— спынення гвалту і пакарання вінаватых у катаваннях;

— неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў;

— адстаўкі Цэнтрвыбаркама;

— правядзення паўторных выбараў.

Студэнты Лінгвістычнага ўніверсітэта збіраюць подпісы пад зваротам да рэктара, пагражаюць пачаць страйк
Фота: svaboda.org

Калі гэтыя патрабаванні не будуць выкананыя, студэнты пагражаюць пачаць страйк.

Падчас сустрэчы з прарэктарам Уладзімірам Пашкевічам студэнты запатрабавалі ад яго даць тлумачэнні наконт учорашніх затрыманняў.

Поделиться: