Справа разглядалася па відэасувязі. Фота: svaboda.org

3 верасня шоумен і тэлевядучы дзяржаўнага тэлеканала АНТ Дзмітрый Кахно атрымаў 10 сутак арышту за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.

Як паведамляе пазбаўлены рэгістрацыі праваабарончы цэнтр “Вясна”, рашэнне вынес суд Першамайскага раёна Мінска. Судзіў яго па відэасувязі суддзя Максім Трусевіч.

Тэлевядоўцу прызналі вінаватым у парушэнні правядзення масавага мерапрыемства 23 жніўня. Віну Дзмітрый Кахно прызнаў поўнасцю, заявіўшчы, што такім чынам “выказваў сваю грамадзянскую пазіцыю”. Прызнаў, што на плячах у яго быў бел-чырвона-белы сцяг.

Адвакат Дзмітрыя даводзіў суду, што выходзячы на шэсце, Кахно рэалізаваў сваё канстытуцыйнае права на выказванне меркаванняў. Суд вырашыў, што віна Кахно даказаная.

Затрымалі яго 2 верасня “людзі ў чорным” з аўтаматамі.

https://www.instagram.com/p/CEqZ2d1FXrp/?utm_source=ig_embed

Раней у гэтым жа судзе 10 сутак арышту прызначылі тэлевядучаму і шоумену Дзянісу Дудзінскаму.

Поделиться: