Андрэй Янковіч на акцыі ў Гродне 30 жніўня 2020 года

Андрэя асудзілі на 7 сутак арышту за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 30 жніўня.

У той дзень ён вельмі запомніўся гродзенцам, паколькі на мерапрыемства ён прышоў у вобразе, падобным на Лукашэнку, ды яшчэ з плакатам у руках: “Прэзідэнт ненастаяшчы”.

За ім адразу пачалі паляваць “ціхары”, і адзін раз пратэстоўцы яго адбілі ў той момант, калі людзі ў цывільным і масках хацелі яго забраць. Але пазней яго ўсё ж затрымалі.

Суд над Андрэем адбыўся ў закрытым рэжыме.

Афіцыйна было заяўлена, што 30 жніўня ў Гродне было затрымана больш за 30 чалавек.

Поделиться: