Фото https://telegraf.by

Святлану Ціханоўскую намінавалі на прэстыжную праваабарончую прэмію Сахарава, піша Наша Ніва са спасылкай на Белсат.

«Сёння Святлана Ціханоўская — лідарка мірнага супраціву ў абарону фундаментальных правоў чалавека, якая цяпер знаходзіцца ў выгнанні. Але важнейшым ёсць тое, што Святлана Ціханоўская стала надзеяй на дэмакратычную будучыню Беларусі», — гаворыцца ў каментары прэміі.

Прэмія Сахарава была заснаваная ў 1988 годзе Еўрапарламентам, каб адзначыць асоб, якія зрабілі вялікі ўнёсак у абарону правоў чалавека.

Поделиться: