Сілавікі захоплівалі людзей прама на тэрыторыі навучальнай установы. Фота: people.onliner.by

На сайце Ліцэя БДУ з’явіўся зварот, у якім калектыў установы рэзка асудзіў эскалацыю гвалту на вуліцах Беларусі, якая назіраецца ў апошнія дні.

“1 верасня выпускнікі Ліцэя БДУ сабраліся на мірную акцыю салідарнасці ў падтрымку затрыманых выпускнікоў Антона Бяленскага і Андрэя Пазняка, якая адбывалася насупраць галоўнага ўвахода ў Ліцэй БДУ. Акцыя скончылася жорсткімі затрыманнямі з прымяненнем сілы на тэрыторыі ўстановы адукацыі.

Нагадваем, што згодна з ч.1 арт. 33 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь кожнаму грамадзяніну гарантуецца свабода поглядаў, перакананняў і іх свабоднае выказванне. Згодна з арт 35. Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь свабода сходаў, мітынгаў, вулічных шэсцяў, дэманстрацый і пікетавання, якія не парушаюць правапарадак і правы іншых грамадзян Рэспублікі Беларусь, гарантуецца дзяржавай.

Супрацоўнікі Ліцэя БДУ асуджаюць усе формы агрэсіі і гвалту, тым больш на тэрыторыі ўстановы адукацыі, бо Ліцэй заўжды быў прыкладам спакойнага і паважлівага стаўлення не толькі да сваіх вучняў, настаўнікаў і выпускнікоў, але і да ўсіх суграмадзян, якія мірна выяўляюць сваё меркаванне”, — гаворыцца ў заяве.

Нагадаем, 1 верасня адбыўся Марш пратэсту студэнтаў, які завяршыўся затрыманнямі ўдзельнікаў і журналістаў.

Поделиться: