Паўлу Севярынцу выставілі абвінавачванне

502
Павел Севярынец
Павел Севярынец. Фота з адкрытай крыніцы

Паўлу Севярынцу выставілі абвінавачванне паводле артыкулу аб удзеле ў масавых беспарадках. Пра гэта ў сваім фэйсбуку паведаміла жонка Севярынца Вольга.

Яна піша: „Прад’явілі абвінавачванні і затрымліваюць яшчэ на 2 месяцы. Артыкул 293 частка 2 – удзел у масавых беспарадках. Паша перадаваў усім нам: „Захапляюся мужнасцю, мудрасцю і вытрымкай беларускага народа. Дзякую Богу за тое, што Царква выйшла за праўду і справядлівасць. Веру, што Беларусь будзе вольнай”.

Тэрмін утрымання пад вартай Севярынцу працягнуты яшчэ на два месяцы.

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!