"Крумкачы" выбілі сталічнае "Дынама" з Кубка Беларусі / Еўрарадыё

Мінскі футбольны клуб “Крумкачы” ў 1/16 фінала Кубка Беларусі прымаў на сваім полі сталічнае “Дынама”.

Як паведамляе “Еўрарадыё”, гульня скончылася з лікам 2:0 на карысць “Крумкачоў”. Галы забілі Сяргей Лынько (18) і Міхаіл Калядка (50).

Футбалісты “Крумкачоў” выйшлі на поле ў футболках, дзе спераду напісана “Мы супраць гвалту”, ззаду — “Расолька, Казека i іншыя”.

"Крумкачы" выйгралі ў мінскага "Дынама" — 2:0

Пасля першага свістка суддзі яны не сталі гуляць, а 100 секундаў апладавалі трыбунам. Забітыя галы каманда адзначала знакам V і сардэчкам, складзеным з пальцаў.

Поделиться: