Фота: ekskursii.by

Выкладчыкі, супрацоўнікі, выпускнікі і студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў апублікавалі адкрыты ліст, у якім запатрабавалі правядзення новых выбараў.

Аўтары звароту асудзілі ўжыванне гвалту супраць мірных пратэстоўцаў, а таксама разгон дэманстрацый. Таксама, на іх думку, выказванне Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што работнікам, якія не падтрымліваюць дзяржаўнай ідэалогіі, не месца ў беларускай сістэме адукацыі, парушае права на дэмакратычную разнастайнасць поглядаў, замацаванае ў арт. 4 Канстытуцыі Беларусі.

Аўтары адкрытага ліста заяўляюць, што не замахваюцца на нацыянальную бяспеку, але патрабуюць захавання грамадзянскіх правоў, свабодаў і права на волевыяўленне.

Поделиться: