Фота https://www.racyja.com

У яго ўвайшлі 12 кніг:

Андрэй Адамовіч. Песня пра Цімура. Янушкевіч, Менск, 2019.

Вольга Гапеева. Кэмэл-Трэвэл. Галіяфы, Менск, 2019.

Адам Глобус. Рысы. Логвінаў, Вільня, 2019.

Сяргей Дубавец. Тантамарэскі. Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода, Менск, 2019.

Сяргей Календа. Балтыйскія шкарпэткі. Логвінаў, Вільня, 2019.

Валер Каліноўскі. Дзеці Францыі. Гісторыі сем’яў, якія паверылі Сталіну. Беларускі кнігазбор, Менск, 2019.

Зараслава Камінская. Калядны стол. Галіяфы, Менск, 2019.

Давід-Алег Лісоўскі. Кніга. Барк, Гомель, 2019.

Вера Лойка. Апошні першы снег. Беларускі кнігазбор, Менск, 2019.

Вінцэсь Мудроў. Восень у Вільні. Беларускі кнігазбор, Менск, 2019.

Людміла Рублеўская. Авантуры Вырвіча з банды Чорнага Доктара. Звязда, Менск, 2019.

Ганна Севярынец. Гасцініца «Бельгія». Рэгістр, Менск, 2019.

У журы Прэміі Гедройца сёлета ўвайшлі: Ала Брадзіхіна, літаратуразнаўца, выкладчыца; Наста Грышчук, літаратурны крытык; Максім Жбанкоў, культуролаг, крытык, эсэіст; Вера Жыбуль, літаратуразнаўца, паэтка, перакладчыца; Андрэй Хадановіч, паэт, перакладчык, выкладчык літаратуры; Ціхан Чарнякевіч, літаратуразнаўца, крытык.

Прызавы фонд за першае месца на сённяшні дзень складаецца з дзвюх частак: падставовыя і ўжо традыцыйныя 11 тысячаў беларускіх рублёў, а да іх – унёсак кампаніі «Каррэнсі Ком Бел» у памеры 1000 даляраў ЗША ў эквіваленце. Арганізатары заклікаюць іншых спонсараў да супрацы з Прэміяй і падтрымкі беларускіх аўтараў: можна далучыцца да фінансавання прызавога фонда за першае, другое або трэцяе месца ці нават заснаваць спецыяльны прыз для кагосьці з шорт-ліста.

Прэмія імя Ежы Гедройца ўручаецца з 2012 года за найлепшую кнігу ў жанры мастацкай i дакументальнай прозы і мае статус галоўнай незалежнай літаратурнай узнагароды Беларусі. Папярэднія пераможцы Прэміі: Павал Касцюкевіч, «Зборная РБ па не галоўных відах спорту» (2012), Уладзімір Някляеў, «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» (2013), Ігар Бабкоў, «Хвілінка: Тры гісторыі» (2014), Віктар Казько, «Час збіраць косці» (2015), Макс Шчур, «Завяршыць гештальт» (2016), Зміцер Бартосік, «Быў у пана верабейка гаварушчы» (2017), Уладзімір Арлоў, «Танцы над горадам» (2018), Ілля Сін «Libido» (2019).

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання адбудзецца ўвосень.

Поделиться: