31 жніўня каталіцкія вернікі зладзілі крыжовы ход каля Чырвонага касцёла ў Мінску. Яны маліліся за вяртанне ў краіну мітрапаліта мінска-магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, якога сёння не пусцілі ў Беларусь з Польшчы.

На плошчу Незалежнасціу каля касцёла падышлі гараджане, якія сталі ў ланцуг салідарнасці.

Мінск: крыжовы ход і ланцуг салідарнасці каля Чырвонага касцёлаЖанчыны зладзілі карагод і спявалі «Купалінку».

Мінск: крыжовы ход і ланцуг салідарнасці каля Чырвонага касцёла

Міліцыя перашкаджала людзям і нагадвала аб тым, што іх дзеянні незаконныя, канфіскавала ў іх не забароненую законам сімволіку. Сілавікі таксама заміналі працы журналістаў.

Мінск: крыжовы ход і ланцуг салідарнасці каля Чырвонага касцёла

Тэрміновыя навіны чытайце на нашым тэлеграм-канале.

Поделиться: