Каля катэдральнага сабора на плошчы Свабоды ў Мінску ўвечары 31 жніўня стаў ланцуг каталіцкіх вернікаў і ксяндзоў, піша Еўрарадыё.

Яны трымалі у руках партрэты кіраўніка Каталіцкага касцёла ў Беларусі арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, якога беларускія ўлады сёння не пусцілі ў краіну без тлумачэння прычынаў. Таксама ў іх руках дзвюхмоўны надпіс “Чакаем / Ждём”.

Поделиться: