Паколькі гродзенскія ўлады забаранілі праводзіць масавыя мерапрыемствы ў цэнтры горада, 30 жніўня тысячы людзей па ходніках прыйшлі на ўскраіну да псіхіятрычнага шпіталя.

Марш міру і незалежнасці ў Гродне пачынаўся пад праліўным дажджом. Людзі збіраліся ў розных месцах, калонамі ішлі да чыгуначнага вакзала. Потым са сцягамі і плакатамі скіраваліся па праспекце Касманаўтаў.

Атмасфера ў калоне несамавітая. Воклічы: “Гродна, выходзь!”, “Жыве Беларусь!”, “Верым! Можам! Пераможам!”, сігналяць машыны, з вокнаў махаюць людзі.

Сярод удзельнікаў акцыі быў стылізаваны пад Лукашэнку мужчына. Ён нёс плакат: “Прэзідэнт ненастаяшчы”.

Побач з будынкам псіхіятрычнай лячэбніцы паклалі бел-чырвона-белыя кветкі. Увесь натоўп крычаў: “Забірайце Сашу!”

Маладая дзяўчына на пытанне, што б яна пажадала Лукашэнку, у якога сёння дзень нараджэння, не задумваючыся, адказала: “Сумлення і яшчэ раз сумлення. Ён павінен адысці і папрасіць у беларускага народа прабачэння”.

Разыходзіліся людзі арганізавана, але ў дварах дамоў стаялі аўтазакі. Не абышлося без затрыманняў.

Праваабаронцам вядомыя пакуль 7 прозвішчаў затрыманых.

У Гродне прайшоў мірны марш: без затрыманняў не абышлосяУ Гродне прайшоў мірны марш: без затрыманняў не абышлосяУ Гродне прайшоў мірны марш: без затрыманняў не абышлося

Тэрміновыя навіны чытайце на нашым тэлеграм-канале.

Поделиться: