30 жніўня а 15-й гадзіне шматтысячная калона пратэстоўцаў маршам прайшла па вуліцы Савецкай да цэнтра горада і далей па праспектах Леніна і Перамогі. Людзі скандавалі: “Саша, ты звольнены!”, “Сыходзь!”, “Верым, можам, пераможам!”, “Мы – улада!”, “Гомель, выходзь!”, “Жыве Беларусь!”.

“Гэта ў нас марш свабоды і міру”, – кажа маладая дзяўчына з намаляваным на шчацэ невялічкім бел-чырвона-белым сцяжком.

Пяцідзесяціаднагадовы будаўнік, які назваўся Уладзімірам, сказаў, што ён бярэ ўдзел у маршы, бо хоча быць вольным грамадзянінам, з чыім голасам на выбарах лічацца. Адначасова ён згадаў, што збірае подпісы за адкліканне з Палаты прадстаўнікоў прызначэнца ад улады дэпутата Андрэя Злотнікава.

Калона пратэстоўцаў рухалася па ходніках, пераходзячы вуліцы толькі на зялёны сігнал светлафораў. Побач з калонай па праезджай частцы рухаліся міліцэйскія УАЗікі.

Гомельскія ўлады ў гэтыя выхадныя на плошчы Паўстання і Леніна зладзілі кірмашы па продажы харчовых тавараў і сельгаспрадукцыі. Машыны з бульбай, гароднінай, кансерваваным гарошкам прыгналі нават з Ельскага і Жыткавіцкага раёнаў.

“Амаль шэсць гадзін дабіраліся з Турава ў Гомель і ўсё дзеля таго, каб пастаяць тут на санцапёку цэлы дзень. Гандлю ж, па сутнасці, ніякага няма, – кажа прадаўшчыца з Турава спадарыня Вольга. І дадае, што добра разумее, дзеля чаго іх прымушаюць ехаць за 270 кіламетраў: Гэта, каб людзі не збіраліся і не пратэставалі на плошчах.

На няцотным баку вуліцы Савецкай, у скверы Кірылы Тураўскага, на плошчы Перамогі, дзе звычайна ладзіліся ланцугі салідарнасці, гарадскія ўлады каторы дзень выстаўляюць дзіцячыя малюнкі на драўляных трыногах. Яны – нібы супрацьтанкавыя вожыкі ў асадным горадзе.

«Саша, ты звольнены!» – шматтысячны марш у Гомелі (фотарэпартаж)«Саша, ты звольнены!» – шматтысячны марш у Гомелі (фотарэпартаж)«Саша, ты звольнены!» – шматтысячны марш у Гомелі (фотарэпартаж)«Саша, ты звольнены!» – шматтысячны марш у Гомелі (фотарэпартаж)«Саша, ты звольнены!» – шматтысячны марш у Гомелі (фотарэпартаж)«Саша, ты звольнены!» – шматтысячны марш у Гомелі (фотарэпартаж)«Саша, ты звольнены!» – шматтысячны марш у Гомелі (фотарэпартаж)«Саша, ты звольнены!» – шматтысячны марш у Гомелі (фотарэпартаж)«Саша, ты звольнены!» – шматтысячны марш у Гомелі (фотарэпартаж)«Саша, ты звольнены!» – шматтысячны марш у Гомелі (фотарэпартаж)«Саша, ты звольнены!» – шматтысячны марш у Гомелі (фотарэпартаж)«Саша, ты звольнены!» – шматтысячны марш у Гомелі (фотарэпартаж)«Саша, ты звольнены!» – шматтысячны марш у Гомелі (фотарэпартаж)«Саша, ты звольнены!» – шматтысячны марш у Гомелі (фотарэпартаж)

Тэрміновыя навіны чытайце на нашым тэлеграм-канале.

Поделиться: