28 жніўня місіі ЗША, Вялікабрытаніі, Швейцарыі і Еўрапейскага саюза ад імя краін ЕС, прадстаўленых у Мінску, зрабілі сумесную заяву адносна прымянення гвалту і рэпрэсій у Беларусі. У ёй гаворыцца наступнае.

Мы ўжо неаднаразова заяўлялі пра сваю салідарнасць з народам Беларусі, які патрабуе забеспячэння асноўных правоў і свабод чалавека праз правядзенне свабодных і справядлівых выбараў. Мы надзвычай уражаныя мірнымі дэманстрацыямі, якія працягваюцца па ўсёй Беларусі. Яны сведчаць рашучасць і мужнасць народа Беларусі ў імкненні да дэмакратычных пераменаў.

З часу выбараў мы былі сведкамі бесчалавечнага і непрапарцыйнага прымянення праваахоўнымі органамі сілысупраць мірных дэманстрантаў і простых грамадзян. Мы бачым мноства сведчанняў сур’ёзных траўм, атрыманых у выніку такога прымянення сілы. Нам таксама становіцца вядома пра незлічоныя выпадкі жорсткага абыходжання і прыніжэння ў дачыненні да затрыманых. Мы выказваем салідарнасць з усімі ахвярамі гвалту і жорсткага абыходжання. Мы спачуваем сем’ям загінулых. Цяжка паверыць у тое, што, на вялікі жаль, мы сталі сведкамі гібеліі пакут людзей, знявагі чалавечай годнасці і правасуддзя ў Беларусі.

Мы асуджаем непрапарцыйнае прымяненне сілы і заклікаем улады Беларусі спыніць гвалт і пагрозы прымянення ваеннай сілы супраць уласных грамадзян, а таксама неадкладна і безумоўна вызваліць усіх несправядліва затрыманых. Неабходна спыніць запалохванне і пераслед папалітычных матывах. Мы заклікаем улады Беларусі выконваць прынятыя на сябе міжнародныя абавязацельствы па забеспячэнні асноўных дэмакратычных свабод і правоўчалавека. Мы чакаем паўнавартаснага і празрыстага расследавання ўсіх меркаваных злачынстваў і злоўжыванняў з мэтай прыцягнення вінаватых да адказнасці. Толькі гэта створыць магчымасць для мірнага ўрэгулявання крызісу на аснове адкрытага нацыянальнага дыялогу.

Поделиться: