Фура гуманитарной помощи / tysol.pl

Пасля 20 гадзін афармлення гуманітарнага груза для беларускіх пратэстоўцаў у пагранічным пропуску “Бераставіца” беларускія мытнікі вярнулі грузавік у Польшчу. Аб гэтым паведаміла “Польскае Радыё”.

Вядома, што ў грузавіку было 20 тон харчоў для беларусаў, якія працягваюць страйкаваць. Старшыня падляшскай арганізацыі “Салідарнасці” Юзэф Мазалеўскі заявіў, што тым не менш прафсаюзы будуць і далей спрабаваць аказваць дапамогу пратэстоўцам у Беларусі.

Паводле “Польскага радыё”, беларускія мытнікі не прапусцілі груз з-за недахопу неабходных дакументаў. “Салідарнасць” жа гарантуе, што яна выканала ўсе фармальнасці і што гэта была ілжывая нагода вярнуць транспарт.

Поделиться: