У Мінску пасля 18.00 на плошчу Незалежнасці пачалі сабірацца людзі. АМАП спачатку перашкаджаў ім трапіць сюды і да Чырвонага касцёла. Была перакрытая станцыя метро, у падземных пераходах паставілі агароджу.

Потым пачаліся затрыманні. Міліцыя забірае мужчын і журналістаў.

Затрыманні на плошчы Незалежнасці (абнаўляецца)Затрыманні на плошчы Незалежнасці (абнаўляецца)Затрыманні на плошчы Незалежнасці (абнаўляецца)

Па інфармацыі праваабаронцаў, на плошчы Незалежнасці было затрымана больш за 70 чалавек.

Пасля 20.00 пратэстоўцы сабраліся на скрыжаванні каля Галоўпаштамта. Да іх пад’ехалі два міліцэйскія бусікі, выйшаў АМАП і сказаў усім, каб ішлі дадому. Людзі не разыходзяцца, паведамляе тэлеграм-канал Еўрарадыё.

Сілавікі выпусцілі пратэстоўцаў з плошчы Незалежнасці. Яны выйшлі на праспект Незалежнасці, скандуючы “Жыве Беларусь!”.

.

Поделиться: