Фото https://www.google.by

З 28 жніўня Польшча аднаўляе выдачу віз беларусам, заявіў кіраўнік офіса прэм’ер-міністра Польшчы Міхал Дворчык.

Паводле яго слоў, распрацоўваецца праграма дапамогі усходнім суседзям Польшчы. Прэм’ер міністр Матэвуш Маравецкі прыняў пастанову аднавіць нармальную працу консульстваў і выдачу віз. Да гэтага яны выдаваліся толькі людзям, якія ехалі ў Польшчу са службовымі або гуманітарнымі мэтамі. Цяпер консульствы зноў змогуць выдаваць беларусам візы.

Поделиться: