На плошчы Свабоды ў цэнтры Мінска масава затрымалі журналістаў (відэа)

На плошчы Свабоды ў цэнтры Мінска сілавікі правялі масавае затрыманне журналістаў. Амаль усе затрыманыя маюць на сабе накідкі з надпісам “Прэса”.

Журналістаў пасадзілі ў бусік і павезлі “для праверкі”. Як паведамляе “Еўрарадыё”, сярод затрыманых — журналісты “Нашай Нівы”, TUT.by, “Спутник”, Reuters, AP, Радыё “Свабода”.

На плошчы мусіць адбыцца сумесная акцыя католікаў і праваслаўных.

Поделиться: