Газета Народная Воля
Народная Воля

Мілыя, добрыя людзі!

Падобна на тое, што чорная ноч апускаецца на Беларусь. Каб схаваць ПРАЎДУ аб безпрэцэдэнтных фальсіфікацыях вынікаў галасавання, аб тым, што ў краіне адбывалася пасля гэтага і адбываецца сёння, улады пайшлі на блакаду незалежных газет.

Не маючы магчымасці аддрукаваць “Народную Волю” ў Мінску, мы ўжо два нумары газеты адтыражавалі пад Масквой. Болей за 22000 экзэмпляраў 67-га нумара здадзены “Белпошце” і “Белсаюздруку” для дастаўкі ў шапікі і падпісчыкам. Але сёння раніцай стала вядома, што ні адзін экзэмпляр не трапіў у рукі чытачоў.

Хто мае магымасць наведаць рэдакцыю – можа атрымаць 66-ы нумар “Народнай Волі”, які аддрукаваны таксама ў Расіі.

Колькі працягнецца блакада – не вядома. А таму скачвайце свежыя нумары “Народнай Волі” цалкам ў раздзеле Архіў газеты і знаёмцеся з асобнымі публікацыямі папяровай версіі (яны будуць пазначаны зорачкай ў загалоўку) на нашым сайце, на нашых старонках у сацсетках і тэлеграм-канале.

У рэдакцыі падпісчыкі могуць забраць сваю газету, якую яны не атрымліваюць па пошце. Таксама тут можна набыць свежыя нумары. Нагадваем наш адрас: г. Мінск, вул. Энгельса, 34А. Перад тым, як да нас завітаць, тэлефануйце: +375 17 328 68 71.

Поделиться: