Як паведамляюць іх калегі, яны проста ішлі з працы ў рабочай форме.
Рабочых затрымалі ў раёне Кургана Славы і даставілі ў Кастрычніцкі РАУС на вуліцы Гая.

Да будынка РАУС падышлі каля ста чалавек, паколькі інфармацыя распаўсюдзілася праз тэлеграм-каналы. Людзі, што сабраліся, вылучалі розныя версіі затрымання. Адны казалі, што міліцыя нібыта падумала, што ідучы пешкі з працы, група людзей праводзіць акцыю пратэста. Былі і іншыя меркаванні, але праз некаторы час выйшлі першыя затрыманыя.

Аказалася, што на ўсіх іх складаюць адміністрацыйныя пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і нібыта ў недазволеным шэсці па горадзе, за тое, што яны выказвалі незадаволенасць вынікамі прэзідэнцкіх выбараў.

Як у Гродне міліцыя затрымала адразу 28 рабочых “Гродна Азот”. Падрабязнасці

Як у Гродне міліцыя затрымала адразу 28 рабочых “Гродна Азот”. Падрабязнасці

Чытайце тэрміновыя навіны на нашым телеграм-канале.

Поделиться: