Ідзе дождж, але людзі зноў прыходзяць на плошчу Незалежнасці / Еўрарадыё

На плошчы Незалежнасці ў Мінску зноў сабраліся пратэстоўцы.

Як паведамляе Еўрарадыё, на 18:00 там анансаваўся мітынг з нагоды гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларусі (25 жніўня 1991 года).

Сёння, у адрозненне ад папярэдніх дзён, міліцыя спыняла на падыходзе да плошчы людзей з бел-чырвона-белымі сцягамі. Іх не пускалі на мітынг.

Нягледзячы на лівень у Мінску, людзей на плошчы Незалежнасці сабралося шмат. З дынамікаў супрацоўнікі міліцыі папярэджваюць прысутных аб тым, што мерапрыемства несанкцыянаванае. Людзі заглушаюць гэтыя папярэджанні, скандуючы “Сыходзь”, “Жыве Беларусь”.

На плошчы Незалежнасці зноў збіраюцца пратэстоўцы

Поделиться: