Мітрапаліт Веніямін. Фота Саюза праваслаўных журналістаў

Упершыню Беларускую праваслаўную царкву ўзначаліў мітрапаліт-беларус, піша NN.BY.

Гэта епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веніямін, які мае рэпутацыю вельмі веруючага, малітоўнага чалавека, аскета і «несцяжацеля».

Як паведамляецца ў тэлеграм-канале царкоўнага дзеяча Уладзіміра Легойды, «Святы Сінод прыняў прашэнне Патрыяршага экзарха ўсёй Беларусі, Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла аб адстаўцы і выказаў яму падзяку за панесеныя працы, Патрыяршым Экзархам усёй Беларусі (кіраўніком БПЦ), Мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім прызначаны епіскап Барысаўскі і Мар’інгорскі Веніямін з захаваннем за ім часовага ўпраўлення Барысаўскай епархіяй.

Мітрапаліт Павел прызначаны кіраўніком Кубанскай мітраполіі».

Поделиться: