Сяргей Верамеенка

Канфіскавалі бел-чырвона-белыя сцягі і бел-чырвона-белыя скураныя бранзалеты, якія зараз людзі ахвотна носяць на руцэ.

Падставай для ператрусу стала тое, што ўласнік крамы з беларускімі сувенірамі Сяргей Верамеенка праходзіць сведкам па крымінальнай справе аб арганізацыі беспарадкаў.

Сяргей Верамеенка распавёў, што забралі 27 вялікіх бел-чырвона-белых сцягоў, якія яны самі шыюць на продаж, 40 маленькіх нацыянальных сцяжкоў і больш як 40 скураных бранзалетаў. Акрамя гэтага забралі паперы аб выніках галасавання на пэўных выбарчых участках і “Дэкларацыю аб выхадзе з палітычнага крызісу”, якую падпісалі некалькі апазіцыйных партый.

“Цікава, што ператрус чамусьці праводзілі супрацоўнікі слонімскага аддзялення Дэпартамента фінансавых расследаванняў”, – кажа Верамеенка.

На заўтра Сяргея Верамеенку выклікалі ў Следчы камітэт па справе аб арганізацыі або падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса Беларусі).

Гродна: ператрус у краме “Адметнасць”

Поделиться: