Фото: Молодечномебель

21 жніўня 302 работнікі ЗАТ «Маладзечнамэбля» (з 410 па штату) падпісалі зварот да старшыні Маладзечанскага райвыканкама Юрыя Горлава. Вось тэкст: «Мы, работнікі ЗАТ «Маладзечнамэбля», вельмі занепакоены палітычнай сітуацыяй у нашай краіне, жадаем хутчэйшага вырашэння канфлікту, устанаўлення міру, справядлівасці, выканання заканадаўства; для гэтага патрабуем выканання наступнага:

• Прызнаць несапраўднымі вынікі выбараў 9 жніўня 2020 года ў сувязі з вялікай колькасцю парушэнняў, дапушчаных на ўсіх этапах выбарчай кампаніі.

• Правесці дэмакратычныя выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, выключаючы факты фальсіфікацыі, пры ўдзеле назіральнікаў ад працоўных калектываў і прадстаўнікоў міжнародных арганізацый.

• Вызваліць затрыманых на акцыях пратэсту і палітзняволеных, зняўшчы ўсе абвінавачванні.

• Спыніць пераслед удзельнікаў мірных акцый пратэсту сілавымі структурамі, не дапусціць прымянення розных санкцый да работнікаў, якія выражаюць свае палітычныя погляды.

• Асвятляць у СМІ рэальныя падзеі ў краіне.

• Прыцягнуць да адказнасці асоб, якія маюць дачыненне да затрымання мірных грамадзян і здзекаў з затрыманых».

Публікацыя з 67 газеты Народная Воля”. Увесь нумар газеты можна спампаваць па спасылцы.

Поделиться: