Страйкам «Беларуськалія» пацвердзіў затрыманне сустаршыні Анатоля Бокуна, паведамляе Наша Ніва.

Зараз ён у РАУС, і ёсць звесткі, што на ўсіх членаў страйкама склалі пратаколы за «несанкцыянаваныя мерапрыемствы» (магчымы штрафы ці арышты).

Страйкам «Беларуськалія» выставіў ультыматум: калі Анатоля Бокуна не выпускаюць з РАУС да 14:30 (тры гадзіны ад моманту затрымання) — усе работнікі прадпрыемства збяруцца каля РАУС.

Поделиться: