У Жабінцы прайшло пахаванне 44-гадовага Генадзя Шутава, які памёр у ваенным шпіталі Мінска 5 дзён таму. Мужчына атрымаў агнястрэльнае раненне ў галаву 11 жніўня ў раёне Маскоўскай адміністрацыі Берасця падчас пратэстаў.

Развітацца з Генадзем прыехалі байкеры з усей Беларусі. У загінулага засталіся пяцёра дзяцей. Следчы камітэт паведамляў, што падчас пратэстаў 11 жніўня яго «ненаўмысна паранілі ў галаву са зброі пры нападзе на асоб, якія выконвалі задачы па ахове грамадскага парадку”. Але сваякі загінулага з такой версіяй не згодныя. Яны упэўненыя, што Генадзь не прымаў удзел у масавых беспарадках.

У Жабінцы пахавалі Генадзя Шутава, у якога стралялі з табельнай зброі

Фота Максіма Хлябца
Поделиться: