23 жніўня на маршы новай Беларусі ў Гродне тысячы людзей. Але пры гэтым мерапрыемства праходзіць без лідэраў, без вядучых і гукаўзмацняльнай апаратуры, нават без дазволу ўладаў.

Марш распачаўся на Савецкай плошчы, а канечны – пункт плошча Леніна. У першых шэрагах рабочыя “Гродна Азот”. Калону падтрымліваюць мінакі на пешаходнай вуліцы. У вулічных музыкантаў на інструментах налепкі з бел-чырвона-белымі сцягамі. Атмасфера несамавітая і ўвесь час даносяцца воклічы “Жыве Беларусь!”, “Ухадзі!”.

Ужо на плошчы Леніна з міліцэйскай машыны гучыць: “Просім разысціся, мерапрыемства несанкцыянаванае…”.

Цяжка ўявіць, але без  арганізатараў людзі залазяць на пастамент і пачынаюць выступаць. Усе іх прамовы зводзяцца да аднаго: перавыбары, “Ухадзі” і давайце працягваць збірацца штодня, бо інакш не перамагчы.

Тысячы людзей падымаюць рукі ўгару і падтрымліваюць выступоўцаў. Гаворыць рабочы, настаўнік, прадпрымальнік, ізноў рабочы…

Сярод тых, хто сухае, сям’я: муж з жонкай і дачка. Цікаўлюся, што іх прывяло на мітынг? Дачка адразу задае сустрэчнае пытанне – а як можна сёння не быць тут?

Мы перажываем за лёс нашай краіны, мы хочам дабра ўсім людзям” – кажа яна.

А маці адразу дадае: “У нас шмат радні і на Усходзе і на Захадзе. Мы вельмі хочам міра і пакою і вельмі спадзяёмся, што нам удасца гэтага дабіцца”.

І толькі бацька, які моўчкі стаіць, песімістычна кажа, што пакуль нам застаецца толькі спадзявацца, бо вынікаў адчувальных няма.

Тры маладыя прыгожыя дзяўчыны. Пытаюся ў іх пра тое ж.

“Мы павінны дамагчыся свабоды для кожнага чалавек”, – адказвае адна з іх.

Другая проста кажа: “Свабоды!”. І трэцяя яе паўтарае.

Нехта прапануе сабраць грошы на гукаўзмацняльную апаратуру і людзі, не задумваючыся, пачынаюць збіраць.

Такое адчуванне, што менавіта так і творыцца гісторыя.

Учора на гэтай жа плошчы Аляксандр Лукашэнка заявіў, што даў загад супрацоўнікам МУС і КДБ забяспечыць парадак у горадзе і вобласці.

У Гродне тысячы людзей на маршы новай БеларусіУ Гродне тысячы людзей на маршы новай Беларусі

Поделиться: