28-гадовы Мікіта Крыўцоў апошні раз выходзіў на сувязь 12 жніўня. Жонка паведамляла, што ягоны тэлефон апошні раз быў уключаны ў РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі ў Мінску. Там яго адшукаць не ўдалося. З 12 жніўня ён лічыўся зніклым без звестак, піша NN.BY.

22 жніўня яго знайшлі нежывым у лесе ў Партызанскім раёне Мінска, паведамілі людзі з атрада «Анёл». Пра гэта ўжо ведае і сям’я.

Поделиться: