Мітынг пад лозунгам “За Беларусь” прайшоў у Гродне на плошчы Леніна, дзе з 20-га жніўня гарадскія ўлады забаранілі праводзіць масавыя мерапрыемствы.

Напачатку выступалі рабочыя, пенсіянеры, настаўнікі, ідэолагі, якія распавядалі, як варта захававаць Беларусь. Выступы былі больш чым сумныя, прамоўцы непадрыхтаваныя. Публіка таксама рэагавала даволі вяла.

Пра страйкі, правакатараў, СМІ... Аб чым яшчэ гаварыў Лукашэнка на мітынгу ў ГроднеІ вось на сцэне з’яўляецца Аляксандр Лукашэнка. Ён нагадаў прысутным, што памятае, як пачынаў сваю першую прэзідэнцкую кампанію менавіта з Гродна. Дадаў, што чарговым разам пераканаўся: “Гродзенская зямля — гэта наша зямля. А таму нікому яе не аддамо.

Тут жа паведаміў, што прызначыў былога міністра аховы здароўя Уладзіміра Караніка кіраваць уладай у вобласці, назваў яго гераічным чалавекам.

«Ніводзін правакатар не можа трапіць на нашу тэрыторыю. Мы яшчэ не перамаглі каранавірус, другая хваля ідзе па Еўропе. Вы хочаце, каб ён дайшоў сюды?» –  пытаўся Лукашэнка ў прысутных

Узгадаў пра страйкі, сказаў, што “Гроднажылбуд” спыніў будоўлю, але, маўляў, будаўнікоў у нас сёння дастаткова.

Я прашу мэра і губернатара, калі нехта ня хоча працаваць, не прымушайце. Павесілі замок на браму… І разбярыцеся з тымі”, – казаў Лукашэнка.

І як асобны загад прагучала прамова для КДБ і МУС аб забяспячэнні парадка на вуліцах: «Людзі стаміліся. Мы прывыклі жыць у спакойнай талерантнай краіне. Мы павінны з гэтым заканчваць. Таму КДБ і МУС мусяць забяспечыць парадак на вуліцах Гродна і іншых гарадах вобласці».

Лукашэнка таксама звярнуўся да святароў і сказаў, што цэрквы не для палітыкі. А СМІ ён назваў часткай гібрыднай вайны.

Пасля выступу Лукашэнкі мітынг практычна скончыўся. Дарэчы, на плошчы было некалькі тысяч чалавек і параўнанне з колькасцю людзей, якія збіраюцца на плошчы пад бел-чырвона-белымі сцягамі не на карысць сённяшняга мітынга.

Поделиться: