Міністра здароўя Уладзіміра Караніка прызначылі губернатарам Гродзеншчыны

282
Фота Надзеі Бужан

Лукашэнка прызначыў Уладзіміра Караніка, які да гэтага часу кіраваў Міністэрствам аховы здароўя, на пасаду губернатара Гродзенскай вобласці. Кандыдатуру ён прапанаваў падчас сустрэчы ў Гродна з дэпутатамі абласнога савета.

«Для мяне гэта вялікая страта. Таму што гэта геройскі чалавек у часы каранавірусу. Калі б не ён, нам было б вельмі цяжка. Гэта быў першы памочнік прэзідэнта па ўсіх пытаннях, першы генерал, які выконваў мае ўказанні. І мы правільна паступілі», — сказаў Лукашэнка.

Раней пасаду займаў Уладзімір Краўцоў.

Уладзімір Каранік нарадзіўся ў 1973 годзе ў Гродне. У 1996 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут.

З 1996 па 2011 год працаваў на розных пасадах у Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава. Быў лекарам-стажорам, малодшым навуковым супрацоўнікам, навуковым супрацоўнікам аддзялення таракальнай анкапаталогіі, загадчыкам аддзялення таракальнай хірургіі РНПЦ.

З 2011 года да прызначэння міністрам аховы здароўя ў 2019-м займаў пасаду галоўнага доктара Мінскага гарадскога клінічнага анкалагічнага дыспансера.

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!