Ілюстрацыйны здымак

Пра гэта ён заявіў сёння падчас наведвання прадпрыемства «Дзяржынскі», піша БелТА.

Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, што пытанне з прыцягненнем расійскіх журналістаў паўстала пасля таго, як некаторыя з супрацоўнікаў тэлекампаніі «выскачылі на вуліцы і пачалі мітынгаваць».

«Я папрасіў расіянаў: дайце нам 2-3 групы журналістаў на ўсялякі выпадак. Гэта 6 або 9 чалавек з самага прасунутага тэлебачання».

«А расіянаў я нават запрасіў: дайце мне адну групу ў пул прэзідэнта, каб бачылі, як яны працуюць».

Поделиться: