
Увечары 21 жніўня ў Мінску ад мэмарыялу ў Курапатах да турмы на Акрэсціна людзі становяцца ў «ланцуг пакаяння».
“Свабода” вядзе жывую трансляцыю.
Паводле задумы арганізатараў, «Ланцуг пакаяння» павінен расцягнуцца больш як на 13 км ад урочышча Курапаты праз вуліцы Мірашнічэнкі, Кальцова, плошчу Бангалор, Нямігу, метро «Грушаўка» да 1-га завулка Акрэсціна, дзе размешчаны цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў. Сюды масава звозілі дэманстрантаў, затрыманых пасля прэзыдэнцкіх выбараў. Выходзячы з ЦВП, людзі расказвалі пра гвалт і здзекі з боку сілавікоў.