Фота з адкрытай крыніцы

З-за спецыфікі іх працы яны не могуць удзельнічаць у забастоўцы, але не прызнаюць вынікаў выбараў і патрабуюць іх паўторнага правядзення.

У звароце да старшыняў абласнога і гарадскога выканкамаў, а таксама да дырэктара прадпрыемства “Гроднаэнерга” яны заяўляюць, што салідарныя з удзельнікамі мірных пратэстаў.

Разумеючы адказнасць і залежнасць функцыянавання ўсёй сістэмы народнай гаспадаркі ад іх галіны, яны пішуць у заяве: “Мы не можам далучыцца да агульнанацыянальнай забастоўкі, а таму звяртаемся з петыцыяй да кіраўніцтва горада і вобласці”. У гэтай петыцыі выкладзены наступныя патрабаванні.

  1. Паважаць нашы правы, гарантыі іх рэалізацыі ў адпаведнасці з Канстытуцыяй, дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
  2. Правядзенне паўторных чэсных і адкрытых выбараў прэзідэнта Беларусі.
  3. Спыніць прымяненне сілы, зброі з боку супрацоўнікаў МУС у адносінах да мірнага насельніцтва, а таксама незаконныя затрыманні і арышты.
  4. Пакараць вінаватых, згодна з законадаўствам, хто незаконна затрымліваў грамадзян, нанёс ім фізічную і псіхалагічную шкоду.
  5. Вызваліць усіх палітзняволеных.

Асобна звяртаючыся да кіраўніцтва свайго прадпрыемства, рабочыя патрабуюць апублікаваць дадзены дакумент на афіцыйных сайтах прадпрыемства і ў сацыяльных сетках для надання яму статуса адкрытага.

Пад дакументам падпісаліся 668 чалавек.

Поделиться: