Мінскі завод колавых цягачоў, архіўнае фота Радыё Свабода

Прадстаўнікі страйкаму прадпрыемства раніцай 20 жніўня спрабавалі раздаць супрацоўнікам прадпрыемства бюлетэні для галасаваньня пра абʼяўленьне забастоўкі, перадае Радыё Свабода.

Праз некалькі хвілін да іх падышлі некалькі міліцыянтаў і запатрабавалі пайсці з тэрыторыі заводу. Прадстаўнікі страйкаму запярэчылі, што яны работнікі заводу, але міліцыя не дазволіла раздаваць бюлетэні.

Валанцёрам, якія цераз дарогу ад адной з прахадных раздавалі інфармацыйныя ўлёткі пра забастоўку, міліцыя не перашкаджала.

Рабочыя рэагавалі па-рознаму, некаторыя агрэсіўна. Адзін з рабочых сказаў «Мала вас білі на Акрэсціна». Аднак бальшыня брала ўлёткі. Некалькі чалавек пры гэтым сказалі «Жыве Беларусь» і «Дзякуй вам, хлопцы».

Падтрымаць работнікаў МЗКЦ прыехаў Андрэй Дзмітрыеў. «Гэта пытаньне рашучасьці. Вы дзейнічаеце законна. Зразумела, адміністрацыя супраць. Калі вы будзеце рашучымі і разам, ніхто вас не звольніць. Калі вам будуць пагражаць звальненнем, калі на вас пачнуць ціснуць, не маўчыце пра гэта. Уся краіна даведаецца і падтрымае вас. Мы будзем вас абараняць, ніхто не збіраецца вас кідаць», — сказаў прадстаўнікам страйкаму Дзмітрыеў.

Міліцыя не дазволіла раздаць бюлетэні для галасавання пра забастоўку на прахадной МЗКЦ

Поделиться: