Фота аўтара

20 жніўня адбылося галасаванне работнікаў прадпрыемства. Большасцю галасоў – 1950 супраць 638 – было прынята рашэнне аб забастоўцы.

Асноўныя патрабаванні рабочых засталіся ранейшымі: адстаўка Аляксандра Лукашэнкі, правядзенне чэсных выбараў, а таксама ўзбуджэнне крымінальных спраў супраць асобаў, якія датычныя да жорсткага збіцця ўдзельнікаў мірных пратэстаў.

Аб прыняцці свайго рашэння рабочыя паведамілі кіраўніцтву прадпрыемства і старшыні гродзенскага гарвыканкама.

З 21 жніўня рабочыя прыпыняюць працу, функцыянуюць толькі аддзелы аховы, у тым ліку пажарнай, кацельная і тэхнічныя работнікі, якія абслугоўваюць інтэрнаты і іншыя месцы грамадскага карыстання.

Нагадаем, што рабочыя “Гроднажылбуд” адны з першых у Гродне аб’явілі аб забастоўцы.

Поделиться: