All-focus

19 жніўня ў Мінску каля Купалаўскага тэатра быў арганізаваны спеўны сход. Людзі спявалі беларускія народныя песні разам з музыкам і арганізатарам акцыі Сяргеем Доўгушавым.

Такім чынам яны выказалі сваю падтрымку акторам тэатра, якія звольніліся следам за прымусовым звальненнем іх дырэктара.

Сяргей Доўгушаў ў апошнія дні арганізоўваў спевы каля Дома ўрада, у іншых месцах Мінска, дзе адбываліся акцыі пратэсту. Ён паведаміў, што такімі мерапрыемствамі будзе падтрымліваць пратэстоўцаў і надалей.

Спеўны сход у падтрымку купалаўцаў

Спеўны сход у падтрымку купалаўцаў

Спеўны сход у падтрымку купалаўцаў

Поделиться: