На дзявяты дзень пратэстаў супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў і гвалту ў дачыненні прыхільнікаў Святланы Ціханоўскай ды іншых альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзідэнты гомельскія ўлады зладзілі свой мітынг у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі.

Няма ніякага сумневу, што гэта ініцыятыва мясцовых чыноўнікаў. Дзяржаўтаінспектары перакрылі вуліцы да цэнтральнай плошчы Леніна, саму плошчу атачылі металічнай агароджай, паставілі міліцэйскія кардоны, якія правяралі пакеты і сумкі прыхільнікаў “батьки”.

Яшчэ да пачатку мітынга тэлефанаваў рабочы КЖРЭУП “Цэнтральнае”, які паведаміў, што пад пагрозай звальнення іх абавязалі а 17-й гадзіне сабрацца на плошчы Паўстання, каб калонай ісці на плошчу Леніна.

Штандартаў КЖРЭУП на цэнтральнай плошчы бачыць не давялося, а вось “Гомсельмаша”, ААТ “Гомельпрамбуд”, КПБ, “Белай Русі” і афіцыйных чырвона-зялёных сцягоў было багата. Моцныя мужыкі разгарнулі нават 30-метровае чырвона-зялёнае палотнішча – прыкладна такіх памераў, як бел-чырвона-белы нацыянальны сцяг, які звычайна носяць прыхільнікі беларусчыны на День Волі ў Мінску.

Мужчына ў гадах услед за сцягам узнімаў свой невялікі афіцыйны сцяг і моцна крычаў: “За Беларусь!”. Пазнаёміліся. Назваўся Іванам Слуцкім з Веткі.

“Мы заслужылі жыць так прыгожа, так мірна, так шчасліва. І я за тое, каб Беларусь жыла і квітнела”, – кажа Іван Іванавіч. І нечакана дадае: “Жыве Беларусь!”.

Па меркаванні прысутных гараджан, падтрымліваць Аляксандра Лукашэнку на плошчу выйшлі і прыехалі, як найменей, пяць тысяч гараджанаў. Яны перыядычна скандавалі: “Мы – за Беларусь!”, “За батьку!”. Прамоўца з трыбуны ад камунальнікаў параўноўваў дзейнага кіраўніка дзяржавы з камандзірам авіялайнера, які ва ўмовах неверагоднай турбулентнасці ўпэўнена трымае штурвал паветранага карабля. Давяраць лайнер недасведчаным пілотам, якія не маюць тысяч гадзін налётаў, па словах прамоўцы, ніяк нельга.

Маладая маці пераканана, што пратэстуюць супраць вынікаў выбараў “інтэрнэт-беларусы”, якія не ведаюць рэальнага жыцця.

Нельга казаць, што на плошчу прыйшлі людзі спрэс па прымусу, хоць шмат хто палічыў за лепшае не называць арганізацыю ці ўстанову, якую прадстаўляе.

Пенсіянерка, якая назвалася Людмілай Міхайлаўнай, сказала ў прыватнай размове, што галасавала за Аляксандра Лукашэнку, бо ён сапраўды клапаціўся пра мір і стабільнасць у краіне. Ён блізкі да народу, хоць мае і недахопы. Пенсіянерка пераканана, што дзейны прэзідэнт не мог аддаць загад на збіццё людзей, якія пратэставалі супраць агучаных вынікаў галасавання. Людміла моцна перажывае за Беларусь і шчыра жадае, каб усе грамадзяне жылі ў згодзе і сяброўстве.

З4-гадовы гамяльчанін Аляксандр, якога сустрэў на плошчы, працуе на дзяржаўным прадпрыемстве. Ён прызнаўся, што начальства настойліва рэкамендавала паўдзельнічаць у мітынгу – адгулы нават абяцала. Але прыйшоў малады гамельчанін па сваёй ахвоце, каб паглядзець, ці шмат яшчэ засталося людзей, якія вераць Лукашэнку?

“Насамрэч няшмат, – сам жа і адказвае Аляксандр. – Бачу, што працэнтаў дзесяць набярэцца. Я глядзеў рэпартажы, колькі беларусаў вышлі на мінулых выхадных у розных гарадах за Ціханоўскую. Непараўнальна больш. І мяне гэта радуе, бо я і сам галасаваў за Ціханоўскую.

На выхадзе праз сотню-другую крокаў пасля турнікетаў, чую, як двое мужчын размаўляюць пра афіцыйны мітынг на цэнтральнай плошчы. Адзін з іх і кажа: “Гэта яны (улады) цяпер апраўдваюцца”.

У Гомелі мітынгавалі "За бацьку!"У Гомелі мітынгавалі "За бацьку!"У Гомелі мітынгавалі "За бацьку!"

У Гомелі мітынгавалі "За бацьку!"У Гомелі мітынгавалі "За бацьку!"У Гомелі мітынгавалі "За бацьку!"У Гомелі мітынгавалі "За бацьку!"У Гомелі мітынгавалі "За бацьку!"У Гомелі мітынгавалі "За бацьку!"

Чытайце тэрміновыя навіны на нашым телеграм-канале.

Поделиться: