Фота: Еўрарадыё

Размова купалаўцаў з міністрам культуры Юрыем Бондарам скончылася тым, што купалаўцы заявілі, што наступнага тэатральнага сезона не будзе, паведамляе Наша Ніва са спасылкай на Радыё Свабода.

«Купалаўцы» паклалі перад міністрам заявы аб звальненні. Скандавалі яму «Сыходзь». Яны далі яшчэ адны суткі, каб Міністэрства прыняло рашэнне, каб аднавіць на пасадзе звольненага кіраўніка тэатра Паўла Латушку — і каб дзейны міністр падаў у адстаўку.

Міністр тлумачыў, што Павел Латушка звольнены законна, а ў тэатра будзе прызначаны кіраўнік ад Міністэрства культуры. Ён і будзе разглядаць заявы аб звальненні.

Поделиться: