Фота https://nastgaz.by

Пасля акцый пратэсту ў Мінску ў ноч на 11 жніўня знік адзін з лепшых і знакамітых акцёраў Купалаўскага тэатра Павел Харланчук-Южакоў. Паводле слоў жонкі, ён з сябрамі ўвечары быў у горадзе, спачатку ў раёне вуліцы Нямігі, пазней недалёка ад станцыі метро «Пушкінская». Знайсці акцёра не ўдавалася больш за суткі. Мы таксама тэлефанавалі яму. Нарэшце Павел адказаў на наш ліст у сацыяльных сетках. І ў нас адбылася вось такая размова.

– Як і дзе вас затрымалі?

– Гэта была гадзіна ночы 11 жніўня каля метро “Пушкінская”. Людзі спакойна ішлі па тратуарах. Некаторыя спрабавалі выйсці з кола, якое арганізавалі вайскоўцы. Недзе за “МакДональдсам” чуліся выбухі. Я ўжо быў насупраць гасцініцы “Арбіта”, патэлефанаваў жонцы, каб яна мяне забрала (Павел Харланчук жыве ў прыгарадзе – А.М.). На маіх вачах БМВ спрабавала прарвацца скрозь строй, і яе расстралялі гумовымі кулямі. Я зрабіў пару здымкаў для сябе, таму што гэта было неверагодна! Паўсюль стаялі аўтазакі – колькі я ішоў ад тэатра, ад цэнтра… Хутка мяне затрымалі…

Поўны тэкст размовы Алены Малочка з Паўлам Харланчуком чытайце ў газеце «Народная Воля» за 18 жніўня

Поделиться: