Фото: ru.delfi.lt

Лінас Лінкявічус заявіў, што ўмяшанне Расіі не будзе мець не маральна, ні палітычна, ні юрыдычна абгрунтаванай.

Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус заявіў, што магчымая расійская „дапамога” Беларусі будзе ўварваннем і знішчыць апошнія сляды незалежнасці краіны.

Міністр дадаў, што ўмяшанне Расіі не будзе мець не маральна, ні палітычна, ні юрыдычна абгрунтаванай.

Як паведамляе расійскае агенцтва РІА Новости Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін дамовіліся ўчора, што калі сітуацыя ў Беларусі абвастрыцца, яны будуць дзейнічаць у адпаведнасці з працэдурамі, прадугледжанымі двухбаковым пагадненнем аб ваеннай дапамозе.

Поделиться: