Фота з адкрытай крыніцы

МЗС Украіны выступіў з заявай, у якой гаворыць, што вынікі выбараў у Беларусі не выклікаюць даверу, і асудзіў жорсткасць сілавікоў у дачыненні да грамадзян і журналістаў:

“Афіцыйна апублікаваныя вынікі выбараў прэзідэнта Беларусі не выклікаюць даверу ў беларускім грамадстве. Пры гэтым мы падзяляем пазіцыю, выказаную Еўрапейскім Саюзам адносна сфабрыкаванага волевыяўлення ў Рэспубліцы. Украіна надзвычайна занепакоеная выпадкамі неабгрунтаванай жорсткасці праваахоўнікаў у дачыненні да грамадзян, якія ўдзельнічаюць у пратэстах, прадстаўнікоў СМІ і замежнікаў”.

На думку афіцыйнага Кіева, пачаткам дыялогу ўладаў і грамадзянскай супольнасці ў пошуках кампрамісаў у сітуацыі, якая склалася, можа стаць вызваленне з турмаў затрыманых.

МЗС Украіны заклікае Аляксандра Лукашэнку не дапусціць пераследаў па палітычных матывах апанентаў і ўдзельнікаў акцый пратэсту, якія выйшлі выказаць сваю пазіцыю, і пачаць расследаванне ўсіх фактаў гвалту сілавікамі супраць мірных пратэстоўцаў. Украіна ў сваю чаргу гатовая паспрыяць выхаду Беларусі з палітычнага крызісу.

Поделиться: