Вялікім жалем і смуткам напоўніўся 16 жніўня рабочы пасёлак Касцюкоўка, дзе жыве большасць персаналу завода “Гомельшкло”. Тут хавалі 25-гадовага мясцовага жыхара Аляксандра Віхора, які загінуў праз гвалт АМАПу і неаказаннне своечасовай медычнай дапамогі.

Каля тысячы гараджанаў сабраліся правесці яго ў апошні шлях. Многія прыехалі з Гомеля, ад якога да Касцюкоўкі каля дзесяці кіламетраў. Жывыя кветкі і жалобныя вянкі неслі да дома на вуліцы Кастрычніцкай, дзе жыў Саша, яшчэ з раніцы. Ёсць тут вянок з надпісам «Герою Беларусі – ад грамадска-палітычнага цэнтра». Каля пад’езда на сцяне сябры прымацавалі здымак Сашы, а пад ім фламастарам выведзена: “Вечна малады наш герой”.

Каля труны  бацькі нябожчыка – Аляксандр Віхор-старэйшы, маці Святлана, сястра Вольга, сваякі.

Саша не памёр ён загінуў, – звярнулася праз слёзы да грамады Святлана Віхор. – Не дай Бог нікому такога гора. Але я прашу спакою і развагі. Я моцная маці. Я выдатна разумею, што тры дні маё дзіця знаходзілася ў вельмі цяжкім стане, яму было вельмі кепска. Нягледзечы, што ён быў спартоўцам ростам 198 сантыметраў, у яго былі праблемы з сэрцам. Але з гэтай праблемай сын жыў, разумееце (працяглыя аплатысменты). Саша ніяк не быў звязаны з палітыкай. Ён пацярпеў з-за таго, што яго схапілі, кінулі – і загубілі. Аказваюць дапамогу бамжам, якія ляжаць нерухома ў якімсьці месцы. А тут дзіця, якое прасіла аб дапамозе цягам трох дзён. У яго ўжо памутненне было ад таго, што спынялася сэрца, але яго не завезлі ў хуткую дапамогу. Яго завезлі ў псіхіятрычную бальніцу. А там агледзеў сына талковы спецыяліст, які сказаў: Хлопцы, гэта не наш пацыент. Яму патрэбна іншая медыцынская дапамога. Калі прыехала карэта хуткай дапамогі, у майго дзіцяці сэрца ўжо спынілася. Сэрца яму завялі, а дыхання ўжо не было. Я гутарыла з дактарамі. У туберкулёзную бальніцу сын патрапіў ужо ў стане клінічнай смерці”.

Маці прасіла сведкаў, хто быў з сынам у аўтазаках, у міліцыі, у камеры, адгукнуцца і аднавіць падзеі трох жудасных дзён. Пра сінякі на целе сына маці гаварыць не стала.

Перад жалобнай споведдзю маці з журналістамі гутарыў гамяльчанін Сяргей, які знаходзіўся з Аляксандрам у спартовай зале Чыгуначнага РАУС і якога пасля суда везлі з ім у адной “Газелі” ў СІЗА на вуліцу Кніжную. Па словах гамяльчаніна, у машыне распылілі пярцовы газ, ён адчуў гэта на сабе. Аляксандр задыхаўся, клікаў тату, маму, прасіў: “Дапамажыце, я паміраю”.

Нас усіх, пакараных арыштам, забралі ў СІЗА, а Саша застаўся ляжаць у машыне. Ахоўнікі не заходзілі, бо ў машыне адчуваўся распылены газ. Я чуў, што яны казалі, можа не даслоўна, але сэнс такі – няхай падыхае”, – зазначыў відавочца.

Як вынікае з храналогіі падзеяў, ахоўнікі ад СІЗА павезлі Аляксандра ў псіхіятрычную бальніцу. Гэта было ўжо вечарам 11 жніўня, а пасля трэцяй гадзіны ночы хлопца не стала.

Саша паехаў 9 жніўня ў Гомель да сваёй дзяўчыны. Каля цэнтральнай плошчы горада ён перасаджваўся на іншы транспарт, каб дабрацца ў мікрараён “Фестывальны”. І патрапіў пасля пад амапаўскі “хапун”. Саша крыкнуў пратэстоўцам: «Жыве Беларусь!». Яго схапілі.

У сацыяльных сетках з’явілася відэа зверскага затрымання. Сашу цягнуць, круцяць у тры пагібелі, ён на ходніках апраўдваецца, што нічога не рабіў, а крыкнуў толькі «Жыве Беларусь!». Ён неяк паспеў паведаміць маці, што яго затрымалі. Пасля гэтага мабільнік Сашы стаў недасяжным.

Бацькі два наступныя дні шукалі сына па аддзелах міліцыі, ізалятарах, бальніцах. Але ніякай інфармацыі пра сына ім не давалі. І толькі 12 жніўня ў Чыгуначным РАУСе маці сказалі, што сын – у моргу.

Адпявалі Аляксандра Віхора ў мясцовай царкве, якая літаральна за сотню крокаў ад дома, дзе ён жыў. І пахавалі яго на касцюкоўскіх могілках.

Касцюкоўка развіталася з Аляксандрам Віхорам, які загінуў пасля затрымання амапаўцамі ў ГомеліКасцюкоўка развіталася з Аляксандрам Віхорам, які загінуў пасля затрымання амапаўцамі ў ГомеліКасцюкоўка развіталася з Аляксандрам Віхорам, які загінуў пасля затрымання амапаўцамі ў ГомеліКасцюкоўка развіталася з Аляксандрам Віхорам, які загінуў пасля затрымання амапаўцамі ў ГомеліКасцюкоўка развіталася з Аляксандрам Віхорам, які загінуў пасля затрымання амапаўцамі ў ГомеліКасцюкоўка развіталася з Аляксандрам Віхорам, які загінуў пасля затрымання амапаўцамі ў Гомелі

Касцюкоўка развіталася з Аляксандрам Віхорам, які загінуў пасля затрымання амапаўцамі ў ГомеліКасцюкоўка развіталася з Аляксандрам Віхорам, які загінуў пасля затрымання амапаўцамі ў ГомеліКасцюкоўка развіталася з Аляксандрам Віхорам, які загінуў пасля затрымання амапаўцамі ў Гомелі

Поделиться: