Тысячы людзей на плошчы Леніна ў Гродне патрабуюць адстаўкі Лукашэнкі, крычаць “Жыве Беларусь!”, спяваюць беларускі песні. На старым мосце вывесілі 70-мятровы бел-чырвона-белы сцяг. Нічога падобнага раней Гродна не бачыў.

Народ сцякаўся ў цэнтр з усіх куткоў горада. З плошчы Савецкай прайшла вялікая працэсія па старым горадзе да плошчы Леніна. Людзям ужо няма куды прыбываць, а яны ідуць і ідуць. У цэнтры спыніўся транспарт, машыны ўвесь час сігналяць. Ніводнага міліцыянера ў форме, але ўсё прыстойна, культурна, радасна.

Рабочыя заводаў ідуць у сваіх спяцоўках, на плячах напісаны назвы іх прадпрыемстваў: “Гродна Азот”, “Гроднажылбуд”, “Белкард”, медыкі ў белых халатах. Дэсантнікі, маракі, пагранічнікі – са сваімі сцягамі.

Тут увесь Гродна”, – даносіцца з плошчы. “Жыве Беларусь!” – гучыць у адказ.

Мы мірныя людзі і не хочам уводу ніякіх войскаў у нашу краіну з іншых дзяржаў! Мы здольны ва ўсім разабрацца самі”, – прамаўляе выступоўца.

Яшчэ раз прагучалі патрабаванні народа да ўладаў. І першае з іх – адстаўка Лукашэнкі.

Паміж выступамі гучаць беларускія песні, уся плошча падпявае.

Выступілі прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і звычайныя грамадзяне, якія па поклічу сэрца прыйшлі сёння ў цэнтр Гродна.

«У нас няма іншага шляху, мы павінны дайсці да перамогі. Мы не можам спыняць напор. Лукашэнка разумее толькі сілу, а наша сіла ў адзінстве», – запомніліся словы прадстаўніка прадпрыемства “Тэразіт”.

Пасля мітынгу валанцёры сабралі ўсё смецце з плошчы і сметніц у акрузе. Наступны мітынг на плошчы Леніна запланаваны на панядзелак, 17 жніўня, у 19.00.

Гродна: упершыню дзясяткі тысяч людзей і самы вялікі сцягГродна: упершыню дзясяткі тысяч людзей і самы вялікі сцягГродна: упершыню дзясяткі тысяч людзей і самы вялікі сцяг

Чытайце тэрміновыя навіны на нашым телеграм-канале.

Поделиться: