У Гомелі тысячы гараджан выйшлі 16 жніўня на цэнтральныя вуліцы, каб засведчыць сваё стаўленне да пераменаў, выразіць нязгоду з агучанымі Цэнтрвыбаркамам афіцыйнымі вынікамі выбараў прэідэнта.

Вялікімі і малымі групамі пад бел-чырвона-белымі сцягамі яны шпацыравалі па ходніках па абодва бакі вуліц Савецкай, Перамогі і скандавалі: «Сыходзь!», «Верым, можам, пераможам!», «Жыве Беларусь!».

Працяглыя сігналы машын, па сутнасці, не спыняюцца ад 15-й гадзіны. Акурат у гэты час пратэстоўцы пакінулі пляцоўку каля цырка і рушылі “абуджаць” горад.

Да ранейшых плакатаў “Лукашэнка – у адстаўку!”, “Святлана Ціханоўская – наш прэзідэнт!” дадаліся і такія: “Судзіць Лукашэнку і АМАП!”, “Не забудзем, не даруем”.

Гомель: пратэстоўцы "абуджаюць" горадГомель: пратэстоўцы "абуджаюць" горадГомель: пратэстоўцы "абуджаюць" горад

Гомель: пратэстоўцы "абуджаюць" горадГомель: пратэстоўцы "абуджаюць" горадГомель: пратэстоўцы "абуджаюць" горадГомель: пратэстоўцы "абуджаюць" горад

Гомель: пратэстоўцы "абуджаюць" горадГомель: пратэстоўцы "абуджаюць" горад

Чытайце тэрміновыя навіны на нашым телеграм-канале.

Поделиться: